Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Ад усёй душы» працягваецца

10.01.2023

У рамках акцыі з падарункамі і цёплымі віншаваннямі навучэнцы Горкаўскай сярэдняй школы прыйшлі да ветэрана педагагічнай працы Марзак Алене Міхайлаўне.

Яна радасна сустрэла гасцей і запрасіла іх у дом. Хлопцы ўручылі падарункі і распавялі любімыя вершы педагога. Алена Міхайлаўна ўспамінала аб сваёй педагагічнай дзейнасці. Яе стаж працы настаўнікам пачатковых класаў склаў 49 гадоў.

10 01 23 73

У гэты дзень навучэнцы школы наведалі ветэрана працы, заслужаную працаўніцу сельскай гаспадаркі Смолiк Вольгу Васільеўну. З прыемнай усмешкай і добрым настроем пачала размову з дзецьмі Вольга Васільеўна. Яна падзялілася ўспамінамі аб сваёй працы паляводам у калгасе, дзе адпрацавала 39 гадоў і не прапусціла ні аднаго дня. Расказала аб дзяцінстве, аб жыцці ў пасляваенныя гады. Хлопцы з асаблівай увагай і хваляваннем слухалі гісторыю жыцця Вольгі Васільеўны.

10 01 23 73

Не першы раз піянеры з Суднікаўскай сярэдняй школы наведваюць пажылых і адзінока пражываючых людзей, ветэранаў працы. Вось і сёння ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» павіншавалі з Новым годам і Калядамі ветэрана педагагічнай працы Саўкіну Марыю Іосіфаўну.

10 01 23 73

valozhin.by

Задайте вопрос