Юбілейную дату сталічнай вобласці наш Валожынскі раён сустрэў велічна і святочна. Гэты дзень аб'яднаў усіх, хто ганарыцца сваёй Айчынай, шануе гісторыю Міншчыны, хто сваёй працай і талентам штодня ўносіць уклад у росквіт роднай зямлі.
Самымі галоўнымі гасцямі свята сталі заслужаныя людзі Валожыншчыны - ветэраны працы, якія шмат гадоў добрасумленна і самааддана адпрацавалі ў арганізацыях і на прадпрыемствах нашага раёна, услаўляючы Валожынскі край.

Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Іван Маркевіч:

- Любімая Валожынская зямля! Мне вельмі прыемна сёння быць у гэтай зале разам з вамі і павіншаваць адзін аднаго з 85-годдзем утварэння Мінскай вобласці. Міншчына за апошнія гады дасягнула сур'ёзных вынікаў і ў сельскай гаспадарцы, і ў прамысловасці, і ў будаўніцтве, і ў сацыяльнай сферы. Гэта сапраўды так. У гэтым ёсць вялікая заслуга і кожнага з вас, паважаныя жыхары Валожынскага раёна. Валожыншчына сёння - гэта высокатэхналагічныя прадпрыемствы і сельгасарганізацыі, школы і бальніцы, установы культуры і высокапрафесійныя калектывы мастацкай самадзейнасці, маладыя таленты і сціплыя працаўнікі. Тут жывуць працавітыя людзі, якія апрацоўваюць палі, будуюць дарогі, узводзяць дамы і храмы. Валожынцы любяць свой родны край, сваю маленькую радзіму і робяць усё для прымнажэння яе славы. Наша агульная задача - не спыняцца на дасягнутым, рабіць усё, каб наша любімая Беларусь развівалася і ішла наперад. Спадзяюся, што 2023 год, абвешчаны Прэзідэнтам краіны Годам міру і стварэння, будзе гэтаму адпавядаць.

За шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм і значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Мінскай вобласці Ганаровай граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта былі ўзнагароджаны: машыніст экскаватара Валожынскага ПМС Валянцін Борыс; загадчык гаспадаркі Валожынскага сельскагаспадарчага каледжа Рамуальд Жабко; сацыяльны работнік Таццяна Станілевіч; начальнік фінансавага аддзела Валожынскага райвыканкама Святлана Церах. Дзякуючы педседальніку Мінаблвыканкама аб'яўлена: начальніку цэнтра банкаўскіх паслуг № 514 у г. Валожыне Белаграпрамбанка Віктару Падгайскаму; намесніку загадчыка цэнтральнай аптэкі № 123 Але Рубацкай; трактарысту ДРБУ-167 Аляксандру Гомелю.
Цёплыя словы віншавання адрасаваў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Бібік.
– На нашай цудоўнай Валожынскай зямлі шмат дастойных людзей, якімі і сёння мы ганарымся. Яны гадуюць хлеб, будуюць дамы, вучаць дзяцей, лечаць хворых. Кожны з іх - часцінка цяперашняй Міншчыны, надзейны фундамент яе будучай гісторыі, - адзначыў Пётр Іосіфавіч. - Нізкі паклон ветэранам працы і тым, каго з намі няма. Хачу выказаць словы падзякі за вашу працу, за ваш асабісты ўклад у развіццё раёна і вобласці. Прыемна адзначыць, што працягвае развівацца, беражліва захоўваючы нацыянальную культуру і традыцыі, памяць аб людзях. Хачу запэўніць, што сваёй цярплівай і настойлівай працай працаўнікі Валожыншчыны будуць рабіць усё магчымае для прымнажэння дасягненняў роднага краю і Мінскай вобласці.


Ганаровай граматай райвыканкама былі ўзнагароджаны ветэраны працы: Станіслаў Антонавіч Лужынскі, Тамара Іванаўна Інфаровіч, Анатоль Мікалаевіч Кулак, Ганна Францаўна Садоўская. Падзякай старшыні райвыканкама адзначаны Зыгмунт Сільвестравіч Лужынскі, Мікалай Мікалаевіч Рабцаў, Сафія Анатольеўна Радына, Валянціна Антонаўна Вайніло, Алена Аляксандраўна Бандарык, Марыя Пятроўна Філіповіч, Таццяна Васільеўна Сабалеўская, Марыя Антонаўна Шакун, Віктар Іванавіч Бычкоўскі.



На мерапрыемстве прагучалі відэавіншаванні ад знакамітых землякоў – ураджэнцаў Валожыншчыны: Валянціна Сухадольца, Ядвігі Паплаўскай, Віталя Карпанава, Віктара Шніпа.
Добры святочны настрой стваралі выдатныя музычныя нумары ў выкананні работнікаў культуры раёна.

Прыемным дадаткам да ўрачыстасці стала выступленне знакамітых зорак беларускай экстрады - Аляксандры Гайдук, Гюнеш і прафесійнага вакальнага ансамбля «Чысты голас», якіх валожынцы віталі цёплымі бурнымі апладысментамі..













