Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Акцыя «Ад усёй душы»

10.01.2023

З 3 па 15 студзеня 2023 года праводзіцца дабрачынная акцыя для пажылых людзей «Ад усёй душы».

10 01 23 3310 01 23 33

Валанцёры ДУА «Суднікаўская сярэдняя школа Валожынскага раёна» прымаюць удзел у дабрачыннай акцыі для пажылых людзей «Ад усёй душы». 04.01.2023 яны наведалі інваліда вайны Лабецкую Галіну Фёдараўну, павіншавалі яе з Новым годам і Калядамі, пажадалі ёй здароўя, дабрабыту, не ведаць горкіх хвілін і праводзіць час у прыемных клопатах і ў асяроддзі любімых людзей.

10 01 23 3310 01 23 33

Яснае сонечнае надвор'е 6 студзеня спрыяла валанцёрам ДУА «Суднікаўская сярэдняя школа Валожынскага раёна». У рамках акцыі «Ад усёй душы» яны наведалі і павіншавалі з Новым годам і Калядамі ветэрана працы Янушкевіч Святлану Эдуардаўну. У цёплай гутарцы хлопцы даведаліся, што працоўны стаж у Святланы Эдуардаўны больш за сорак гадоў. Працаваць яна пачала піянерважатай, потым выкладала рускую мову і літаратуру. Больш трыццаці гадоў працавала намеснікам дырэктара па асноўнай дзейнасці ДУА «Суднікаўская сярэдняя школа Валожынскага раёна». Святлана Эдуардаўна ў сваю чаргу пажадала дзецям поспехаў у вучобе, дабрыні ў сэрцы, мірных сонечных дзён.

Не першы раз піянеры ДУА «Суднікаўская сярэдняя школа Валожынскага раёна» наведваюць пажылых і адзінока пражываючых людзей, ветэранаў працы. Вось і 10.01.2023 г. у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» павіншавалі з Новым годам і Калядамі адзінока пражываючую, ветэрана педагагічнай працы Саўкіну Марыю Іосіфаўну.

10 01 23 3310 01 23 33

sudniki.volozhin-edu.gov.by

Задайте вопрос