9 студзеня 2023 года адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку трэцяй чвэрці 2022/2023 навучальнага года і 85-годдзю Мінскай вобласці. З пачаткам чвэрці навучэнцаў і педагогаў павіншавала дырэктар школы С.Л. Ламака. Былі ўзнагароджаны выдатнікі за 2 чвэрць, абазначаны мерапрыемствы, у якіх хлопцы змогуць прыняць удзел. Як адзначыла Святлана Леанідаўна, 15 студзеня 2023 года спаўняецца 85 гадоў з дня ўтварэння Мінскай вобласці..



