10 студзеня 2023 года члены першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» ДУА «Багданаўская сярэдняя школа» прынялі ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы». Дзеці разам з педагогам-арганізатарам наведвалі дома адзінокіх пажылых грамадзян, віншавалі з навагоднімі святамі, аказвалі пасільную дапамогу, размаўлялі і дарылі добры настрой.
У рамках акцыі хлопцы наведалі Кошчыц Варвару Францаўну, Пальчэўскую Марыю Альбертаўну. Хлопцы дапамаглі ва ўборцы тэрыторыі: пачысцілі дарожкі, падмялі парог, наносілі дроў. Марыі Альбертаўне дапамаглі ва ўборцы дома.
Сустрэчы маладога і старэйшага пакаленняў вельмі важныя. Акцыя «Ад усёй душы» дапамагае пажылым людзям адчуць, што пра іх памятаюць і клапоцяцца.


