Выхаванцы Ракаўскага дзіцячага сада «Сонейка» далучыліся да мерапрыемстваў, прысвечаных 85-годдзю Мінскай вобласці.
Дзеці разам з педагогамі адправіліся ў «падарожжа-квэст», падчас якога пазнаёміліся з раёнамі Мінскай вобласці, галоўнымі славутасцямі роднага краю.

У рамках «падарожжа-квэста» педагогі старэйшых груп Таццяна Саўчук і Ганна Саўчанка асаблівую ўвагу надалі славутасцям аграгарадка Ракаў і яго ваколіц, жыхарамі якога з'яўляюцца дашкаляты. Дзеці з задавальненнем сталі ўдзельнікамі дыдактычнай гульні «Слава роднаму краю», адной з мэт якой было знайсці славутасці сваёй малой радзімы сярод вядомых месцаў і збудаванняў Беларусі.
Вольга Вашкевіч


