Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Навучэнцы Пяршайскай сярэдняй школы Валожынскага раёна прынялі ўдзел у акцыі «Ад усёй душы»

12.01.2023

Навучэнцы Пяршайскай сярэдняй школы Валожынскага раёна прынялі ўдзел у акцыі «Ад усёй душы». Члены піянерскай дружыны імя Я. Трацэўскай наведалі ветэрана педагагічнай працы Пратасевіч-Русовіч Марыю Іосіфаўну, павіншавалі яе з навагоднімі святамі, уручылі падарункі.

Навучэнцы 5 класа разам з класным кіраўніком наведалі Пяршайскую бальніцу сястрынскага догляду, дзе пражываюць адзінокія пажылыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Хлопцы павіншавалі ўсіх са святам, пажадалі моцнага здароўя, падарылі трохі ўвагі і любові, уручылі паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі, і пачаставалі смачным пірагом, прыгатаваным ад душы.

Задайте вопрос