Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Працягнулі акцыю «Ад усёй душы»

12.01.2023

12 студзеня 2023 года члены першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» ДУА «Багданаўская сярэдняя школа» працягнулі акцыю «Ад усёй душы», аказалі дапамогу і павіншавалі з надыходзячым Старым Новым годам ветэранаў педагагічнай працы. Хлопцы падрыхтавалі для пажылых людзей салодкi пачастунак. Таксама дарылі добры настрой, размаўлялі ў прыязнай і спрыяльнай атмасферы.

У ходзе акцыі хлопцы наведалі такіх ветэранаў педагагічнай працы як:

Дубніцкую Еву Віктараўну - ветэрана педагагічнай працы, самотна пражываючая. Члены пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» дапамаглі ва ўборцы тэрыторыі, уручылі падарунак. Павіншавалі з надыходзячым Старым Новым годам і пагутарылі ў дружнай атмасферы.

Белановіч Алену Іванаўну і Белановіча Івана Іванавіча – ветэранаў педагагічнай працы. Уручылі падарунак, павіншавалі з надыходзячым Старым Новым годам, пагутарылі і паслухалі займальную гісторыю аб працы ў школе.

Гушча Ганну Мікалаеўну і Гушча Рыгора Васільевіча – ветэранаў педагагічнай працы. Сябры пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» аказалі дапамогу ва ўборцы тэрыторыі, уручылі падарунак і павіншавалі з надыходзячым Старым Новым годам. Таксама хлопцы разам з ветэранамі педагагічнай працы пагутарылі у прыязнай атмасферы і паслухалі гісторыі аб іх жыццi і працы.

Усе сустрэчы атрымаліся цёплымі, цікавымі і падарылі яе ўдзельнікам адчуванне дабра і стварэння.

12 01 23 96

Задайте вопрос