15 студзеня 2023 года спаўняецца 85 гадоў з дня ўтварэння Мінскай вобласці. ДУА «Івянецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» прыняў удзел у раённым мерапрыемстве прысвечаным 85-годдзю Мінскай вобласці. Была арганізавана выстава «Беларускія традыцыі - наш скарб» узорнай студыі па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве «Натхненне», якая працуе па напрамках народная лялька, кераміка, выцінанка, выяўленчае мастацтва.



