Да флэш-мобу «Міншчыне - 85!» падключыліся навучэнцы 2 класа. Яны сустрэліся на завочным падарожжы. Пераходзячы ад станцыі да станцыі («Цэнтральны рэгіён», «Буйныя прадпрыемствы», «Сельская гаспадарка», «Вядомыя землякі», «Помнікі культуры», «Сімвалы памяці», «Валожынскі раён») хлопцы даведваліся шмат новага і цікавага аб вобласці, у якой яны пражываюць. А хлопцы 6 класа на інфармацыі + «Знакамітыя людзі Міншчыны» ўспомнілі людзей, якія нарадзіліся на Міншчыне і ўнеслі вялікі ўклад у развіццё беларускай культуры, навукі і спорту.