У Валожыне прайшло ўрачыстае закрыццё III этапу рэспубліканскай алімпіяды вучняў па вучэбным прадмеце «Матэматыка» сярод устаноў адукацыі Мінскай вобласці.
Ззаду яшчэ адна прыступка, якую хлопцы перасягнулі, і яшчэ адзін бар'ер, які пераадолелі. Усе ўдзельнікі алімпіяды гавораць аб насычаных і цікавых днях у выдатным горадзе Валожын.
У вялікай зале кінатэатра «Юнацтва» прайшла ўрачыстая цырымонія ўшанавання пераможцаў.
Узнагароджаны дыпломамі I ступені 8 навучэнцаў, II ступені - 14 навучэнцаў, III ступені — 23 навучэнцы.
Віншуем з паспяховым выступленнем на рэспубліканскай алімпіядзе!
Дыпломы I ступені ўручыў старшыня журы Дзмітрый Фёдаравіч Базылёў
Дыпломы II ступені ўручыла старшы выкладчык кафедры педагогікі і прадметных методык Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Яўгенія Мікалаеўна Уласавец
Дыпломы III ступені ўручае намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама