Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Міжведамасная прафілактычная акцыя «Сябруем з Законам!»

01.02.2023

З 23 студзеня па 3 сакавіка 2022 года ў Мінскай вобласці праходзіць прафілактычная міжведамасная акцыя «Cябруем з Законам!».

Міжведамасная прафілактычная акцыя «Cябруем з Законам!» праводзіцца ў мэтах прыняцця дадатковых мер па павышэнні бяспекі дзяцей, фарміравання ў іх усвядомленых законапаслухмяных паводзін, ідэалагічнага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў, прышчаплення ім духоўных і маральных каштоўнасцей, імкнення іх да здаровага ладу жыцця, прапаганды адказнага бацькоўства, арганізацыі растлумачальнай работы, накіраванай на забеспячэнне грамадскай бяспекі на тэрыторыі Мінскай вобласці, прафілактыку супрацьпраўных паводзін непаўналетніх і папярэджанне няшчасных выпадкаў з іх удзелам.

Настаўнікі і навучэнцы ДУА «Суднікаўская сярэдняя школа Валожынскага раёна» таксама далучыліся да гэтай акцыі.

План правядзення міжведамаснай прафілактычнай акцыі «Cябруем з Законам!».

26.01.2023г. згодна з планам правядзення міжведамаснай прафілактычнай акцыі «Сябруем з Законам!» шасцікласнікі абмяркоўвалі тэму «Правы і абавязкі вучняў, замацаваныя ў Статуце школы». На ўласных прыкладах навучэнцы тлумачылі, як яны ведаюць свае правы і абавязкі і чаму іх трэба выконваць..

27.01.2023г. адбылося мерапрыемства «Я чалавек і маю права», якое садзейнічала выхаванню грамадзянскай адказнасці, фарміраванню прававой самасвядомасці, развіццю ўяўленняў аб сваіх правах, іх узаемасувязі з правамі іншых людзей і аб сваіх абавязках, далейшаму развіццю навыку паважаць чужыя правы і імкненні ў вучняў. Мерапрыемства праходзіла ў спрыяльных умовах, наглядны матэрыял адпавядаў тэме і ўзросту навучэнцаў. Мэты пастаўленыя ў пачатку мерапрыемства былі паспяхова дасягнуты.

Фарміраванне ўсведамлення правоў чалавека - адна з галоўных задач, якія стаяць перад бацькамі дашкольнікаў і выхавацелямі дашкольнай адукацыі: дзеці ўсведамляюць, што кожны мае права на жыццё, ахову здароўя, роўнасць з іншымі людзьмі, права на гонар і годнасць. Менавіта ў дашкольным ўзросце пачынаецца працэс сацыялізацыі, устанаўліваецца сувязь дзіцяці з вядучымі сферамі быцця: светам людзей, прыроды, прадметным светам.

У рамках акцыі «Сябруем з Законам!» у нашай установе з выхаванцамі правялі дыдактычную гульню «Правы дзіцяці», падрыхтаваны памяткі для бацькоў «Бяспека дзіцяці дома»..

30.01.2023г. прайшлі мерапрыемствы: конкурс дзіцячага малюнка «Правы чалавека вачыма дзіцяці» сярод 3-4 класаў, падрыхтоўка агітбрыгады 5 класа «Слава працы» да флэшмобу, накіраваныя на фарміраванне ў навучэнцаў свядомых законапаслухмяных паводзін, ідэалагічнага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў навучэнцаў маральных каштоўнасцяў, імкненні іх да здаровага ладу жыцця. Мерапрыемствы далі магчымасць пашырыць уяўленні дзяцей аб правах і абавязках, аб законах, якія трэба выконваць усім грамадзянам, якія жывуць у грамадстве..

Відэа флэшмоб «Слава працы».

Задайте вопрос