Час дапамагаць не толькі словам, але і справай!
Цімураўскі атрад «Клопат» Івянецкай сярэдняй школы арганізаваў у школе правядзенне акцыі «Вагончык дабра», падчас якой сабралі корм для жывёл. Сабраны корм хлопцы перадалі ў пункт ператрымкі жывёл, які знаходзіцца ў Валожынскім раёне (паблізу в.Ракава). Сюды часцей за ўсё трапляюць тыя жывёлы, якіх выкінулі іх гаспадары. На шчасце, 20 сабак і 27 катоў не засталіся адны на вуліцы, іх прытуліла неабыякавая Алена. Пасля працы яна заўсёды спяшаецца дадому, каб надаць час кожнаму гадаванцу. Алена ўдзячна за любую аказаную дапамогу. Яна верыць, што ўсе яе гадаванцы знойдуць сабе клапатлівых гаспадароў.
А мы верым у тое, што кожны ўспомніць словы «Мы ў адказе за тых, каго прыручылі», тады няшчасных жывёл стане менш.






