Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Яркiм і запамінальным прайшло пасяджэнне музычных кіраўнікоў у Ракаўскім дзіцячым садку «Сонейка»

02.02.2023

У ДУА «Ракаўскі дзіцячы сад «Сонейка» праведзена пасяджэнне раённага метадычнага аб'яднання музычных кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі.

Музычны кіраўнік Ракаўскага дзіцячага садка, Пякарская Таццяна прадэманстравала ўдзельнікам метадычнага аб'яднання музычную забаўку з выхаванцамі старэйшай групы «Наша хата пацехамі багата» па далучэнні дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай нацыянальнай культуры.

02 02 23 95

Музычныя кіраўнікі раёна абмяркоўвалі пытанні сучасных падыходаў да маральна-патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту ў працэсе музычнай дзейнасці, вызначалі ролю сям'і ў патрыятычным выхаванні дашкольнікаў.

02 02 23 96

Яркім і запамінальным эмацыйным дадаткам метадычнага аб'яднання стала выступленне ўдзельнікаў тэатральнага гуртка «Жаронцы» Ракаўскага цэнтра народнай творчасці са спектаклем Беларускага народнага лялечнага тэатра Батлейка пад кіраўніцтвам Крысціны Лямбовіч.

/valozhin.by

Задайте вопрос