Выхаванцы Валожынскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў чарговы раз наведалі музей. Яны пазнаёміліся з выставай «Лялькі савецкага перыяду», а потым прынялі ўдзел у майстар-класе па вырабе вясновых лялячак - марцінічак з нітак. Кожны выхаванец ЦКРНіР вырабіў для сябе лялячку на памяць аб наведванні выставы.



