Навучэнцы 3 «А» класа сярэдняй школы №1 г. Валожына наведалі краязнаўчы музей. Хлопцы здзейснілі дзіўнае падарожжа ў царства Налібоцкага краю. Яны пазнаёміліся з рэдкімі прадстаўнікамі фаўны налібоцкага лесу, наведаўшы экспазіцыю «Прырода і экалогія Налібоцкай пушчы». Яркія эмоцыі ў дзяцей выклікалі слайды з сюжэтамі фота і відэакамер з заказніка «Налібоцкі».



