Інфармацыйная дзейнасць музея
Супрацоўнікі Валожынскага краязнаўчага музея выступілі з лекцыяй «Валожынскі раён: старонкі гісторыі» перад калектывам раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Лекцыя суправаджалася слайд-прэзентацыяй, якая паслядоўна дапаўняла вусную інфармацыю серыяй фатаграфій з фондаў музея, якія пацвярджаюць асноўныя факты і падзеі гісторыі рэгіёна з моманту яго ўтварэння да цяперашняга часу.


