Актыўна і з карысцю прайшла субота ў ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна». У гэты дзень працавалі аб'яднанні па інтарэсах «Вясёлка талентаў», «Лiнгвiк», «Самацветы», «Творчы калейдаскоп», «Вясёлка ідэй» і інш. Хлопцы асвоілі новыя віды тэхналогій па вырабе розных сувеніраў і вырабаў.
Працягнулася навучанне дашкалят ў школе развіцця «Свет дзяцінства».
Для вучняў 3-4 класаў была праведзена інтэлектуальная гульня-віктарына «Знаўцы сваёй краіны», дзе ўдзельнікі адказвалі на пытанні, звязаныя з гісторыяй краіны, сімваламі, прыродай і інш. Пераможцы былі адзначаны дыпломамі і прызамі.
Дзеці атрымалі станоўчыя эмоцыі.


