Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Міжведамасная акцыя «Сябруем з законам»

06.02.2023

У рамках міжведамаснай акцыі «Сябруем з законам» у ДУА «Багданаўская сярэдняя школа» з навучэнцамі 3 класа праведзена гадзіна зносін «Я і закон». Хлопцы прыгадалі аб асноўным законе Рэспублікі Беларусь, аб сваіх правах і абавязках. Выхаваўчае мерапрыемства спрыяла развіццю ўяўлення аб наступствах супрацьпраўных дзеянняў, а таксама выхаванню пачуцця адказнасці за свае ўчынкі.

У 10 класе прайшла класная гадзіна на тэму «Кіберзлачынства».

Мэта мерапрыемства: прадоўжыць фарміраванне прававой свядомасці навучэнцаў. Прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў у сферы высокіх тэхналогій. Навучэнцамі былі разгледжаны шляхі здзяйснення кіберзлачынства і адказнасць за здзяйсненне такіх дзеянняў.

Навучэнцы 7 класа разгледзелі правы і абавязкі, патлумачылі прапанаваныя сітуацыі, падрыхтавалі памятку для навучэнцаў «Нашы правы і абавязкі» за круглым сталом «Я і Закон».

bogdanovo.volozhin-edu.gov.by

Задайте вопрос