У рамках правядзення мерапрыемстваў міжведамаснай прафілактычнай акцыі «Сябруем з законам!» навучэнцаў 5, 9 класаў з прафілактычнай лекцыяй наведалі спецыялісты Валожынскай раённай энергагазінспекцыі.
Навучэнцы актуалізавалі свае веды аб бяспечнай эксплуатацыі электрычнага абсталявання ў доме і пазнаёміліся з навыкамі бяспечных паводзін паблізу з аголенымі правадамі і электрычнымі шчыткамі.




