Школа для выпускнікоў - гэта сустрэча з дзяцінствам, юнацтвам. Тут смяюцца і плачуць, сварацца і мірацца, тут сталеюць. Праходзяць гады, але школьнае братэрства становіцца толькі мацней, надзейней. Кожны знайшоў свой шлях у жыцці, але, як і раней, усіх выпускнікоў аб'ядноўваюць добрыя ўспаміны пра школьныя гады.
Вечар школьных сяброў сабраў 4 лютага выпускнікоў розных гадоў і розных пакаленняў сярэдняй школы № 2 г.Валожына. Нягледзячы на розніцу гадоў, на тварах ва ўсіх была радасць у чаканні сустрэчы з юнацтвам. З прывітальнымі словамі да выпускнікоў звярнуўся дырэктар школы А.М. Уланчык. Гасцей свята віталі нашы юныя артысты: Баян Ганна, Фядосава Анастасія, Петрычэнка Вікторыя.
Пасля ўрачыстага мерапрыемства выпускнікі пабывалі на школьных уроках.
Развітваючыся, выпускнікі дзякавалі за выдатны вечар, за хвіліны радасці ад сустрэчы з дзяцінствам. Пажадалі школе новых здзяйсненняў, яркіх перамог, і радасных дзён.






