Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Падарожжа па творчасці “Ён першы сеяў зярняты…”

07.02.2023

4 лютага - 215 год з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. З нагоды юбілею Гародзькаўская сельская бібліятэка ладзіла падарожжа па творчасці класіка беларускай літаратуры.  Удзельнікі мерапрыемства вучні і настаўнікі дзіцячай  мясцовай школы мастацтваў даведаліся, што ён не толькі пачынальнік новай беларускай літаратуры,  дзейнасць яго была шматграннай.  Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч быў адметным драматургам, экспромтным паэтам, таленавітым перакладчыкам, актыўным грамадскім дзеячам, яркім публіцыстам, бацькам патрыятычнага сямейства, перакананым асветнікам. Была прадстаўлена выстава “Ён першы сеяў зярняты…”. Выстава змяшчае фотаздымкі асобы пісьменніка і яго кніг, выдадзеных пры жыцці і апошніх гадоў выдання, факсіміле яго твораў, невялікія подпісы і анатацыі

Беларуская літаратура вельмі багатая на яркія імёны, але без творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча яна нагадвае сабой дрэва без магутнай галінкі.

07 02 23 60

07 02 23 60

biblvol.by

Задайте вопрос