Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Больш за 30 гадоў аддаў сферы культуры Станіслаў Бурачэўскі

07.02.2023

Станіслаў Бурачэўскі кіруе калектывам Івянецкага дома культуры на працягу 34 гадоў.

За гады працы спецыялісты ўстановы выхавалі не адно пакаленне знакамітых артыстаў, паставілі сотні танцавальных і мастацкіх нумароў, сталі лаўрэатамі і дыпламантамі шматлікіх фестываляў і конкурсаў.

На базе Дома культуры працуюць 10 клубных фарміраванняў, з іх - 7 для дзяцей і падлеткаў. Творчую дзейнасць вядуць 2 калектывы са званнямі «народны» і «ўзорны».

Калектыў установы - пастаянны ўдзельнік абласных, рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемстваў: ХІІІ фестывалю нацыянальных культур у Гродне, Нацыянальнага фестывалю народнай песні і паэзіі ў Маладзечне, XVI Міжнароднага фестывалю народнай творчасці «Вянок дружбы», рэспубліканскага свята песні, паэзіі і народных рамёстваў да 140-годдзя Янкі Купалы, абласнога свята-конкурсу майстроў ганчарства «Гліняны звон».

Брэндам Івянецкага дома культуры можна назваць народную арт-групу «Журавінка», без якой не праходзіць ніводнае раённае мерапрыемства. За гады свайго існавання калектыў не страціў былой славы, а толькі прымножыў яе, і шматлікія дыпломы гэтаму пацвярджэнне.

Калектыў установы выступае арганізатарам у Івянцы тэатралізаваных святаў, выстаў, фестываляў, канцэртаў, якія спрыяюць развіццю творчай і канцэртнай дзейнасці мастацкіх калектываў, пошуку новых таленавітых выканаўцаў, наладжванню і ўмацаванню культурных адносін.

Высокі прафесіяналізм артыстаў Дома культуры неаднаразова адзначаны граматамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

valozhin.by

Задайте вопрос