У лёсе кожнага чалавека ёсць свая школа, якая вядзе не толькі ў краіну ведаў, але і вучыць жыццю, з'яўляецца вытокам станаўлення ўсебакова развітога чалавека. Па выніках работы за 2022 год калектыў сярэдняй школы № 1 горада Валожына, якім кіруе Ірына Чаховіч, прызнаны лепшым сярод устаноў адукацыі раёна.
Безумоўна, праца школы немагчыма без яе вучняў - таленавітых, актыўных, імкнучыхся да ведаў. Сёння тут навучаюцца 646 дзяцей, якія прымаюць актыўны ўдзел у жыцці ўстановы адукацыі. Дзеці праяўляюць сябе ва ўсіх сферах - інтэлектуальнай, творчай, спартыўнай, паказваюць выдатныя вынікі ў раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах і фестывалях. Навучэнцы школы ўзнагароджаны Дыпломам 1-й ступені на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні, Дыпломам пераможцы абласнога этапу конкурсу «Вучань года Мінскай вобласці», Дыпломам пераможцы рэспубліканскага конкурсу дзіцячых навукова-практычных праектаў эколага-біялагічнай накіраванасці, дыпломам 3-й ступені Міністэрства адукацыі ў рэспубліканскім геалагічным конкурсе і іншымі шматлікімі ўзнагародамі.
Адзiн са складнікаў поспеху навучальнай установы - гэта педагагічны калектыў, дзякуючы якому навучэнцы дасягаюць высокіх вынікаў. 11,5% выпускнікоў 3-й ступені агульнай сярэдняй адукацыі атрымалі атэстаты асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым медалём. 69,2% - працягнулі навучанне ва ўстановах вышэйшай адукацыі. Тут варта адзначыць, што калектыў у школы дружны, зладжаны і, што самае важнае, – устояны. Людзі, якія прыйшлі сюды на працу, выразна вызначылі для сябе, што выкладанне – гэта самае важнае, і не шукаюць сябе ў іншых прафесіях.


