З 2018 года Валожынскім сельскім выканаўчым камітэтам кіруе Віктар Аляксандравіч КОМЕЛЬ
Сельвыканкам і сельскі Савет дэпутатаў працуюць разам з усімі зацікаўленымі службамі выканаўчых і распарадчых органаў раёна, па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і аб'ектаў вытворчага і сацыяльна-культурнага прызначэння, навядзенні парадку на зямлі.
– Навіна аб тым, што Валожынскі сельсавет прызнаны лепшым па выніках года, парадавала. Нечакана, прыемна, хвалююча, - падзяліўся Віктар Комель.- Дабрабыт нашых людзей, добраўпарадкаваныя вуліцы, дарогі і могілкi - усё гэта вынік сумеснай штодзённай працы, за якую хочацца падзякаваць кіраўніцтву раёна і раённым службам, кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў, фермерскім гаспадаркам і, канешне ж, жыхарам сельсавета. Усе праблемы вяскоўцаў – мае клопаты. Імкнуся дапамагчы кожнаму, недзе спрацаваць на апярэджанне. Людзі задаволены, а гэта для мяне - лепшы паказчык якасці працы.
У 2022 годзе Валожынскім сельвыканкамам з прыцягненнем працоўных калектываў і жыхароў сельсавета арганізавана і праведзена 16 суботнікаў па навядзенні парадку, у тым ліку па навядзенні парадку на могілках - 13. Ліквідавана 29 стыхійных звалак. Убрана і абкошана 46 участкаў тэрыторый безгаспадарчых дамоў. Спілавана 18 старых аварыйных дрэў. Вялікая ўвага надаецца рабоце па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.03.2021 № 116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустымі дамамі». У сельсавеце выяўлены 21 дом, які адпавядае крытэрыям пустога. У 2022 годзе знесена 5 пустых дамоў, адзін пусты дом прададзены. Вызваліўшыяся ад зносу дамоў участкі залучаюцца ў сяўбазварот або рэалізуюцца пад новае будаўніцтва.
У сельсавеце абрана 12 дэпутатаў і 22 старасты вёсак. З удзелам дэпутатаў, старастаў і проста актыўнага насельніцтва ў сельвыканкаме створаны і функцыянуюць назіральная камісія, грамадскі пункт аховы правапарадку, па меры неабходнасці ствараюцца і іншыя камісіі. Эфектыўнасць работы сельвыканкама напрамую залежыць ад дзейнасці гэтых фарміраванняў. Складзены і зацверджаны планы работы камісій, рэгулярна праводзяцца пасяджэнні і рэйды сумесна з сацыяльнай службай, участковым інспектарам, санітарнымі органамі і іншымі зацікаўленымі суб'ектамі прафілактыкі. За 2022 год назіральнай камісіяй праведзена абследаванне 1996 домаўладанняў грамадзян (107% ад агульнай колькасці).
Для павышэння якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва ў сельвыканкаме арганізоўваюцца «прамыя тэлефонныя лініі», выязныя прыёмы грамадзян, кожную сераду месяца старшынёй сельвыканкама вядзецца асабісты прыём грамадзян.
На тэрыторыі сельсавета знаходзяцца 85 населеных пунктаў, у тым ліку 3 аграгарадкі. Агульная плошча складае 395,6 км кв. Колькасць пастаянна пражываючага насельніцтва - 3524 чалавекі, з якіх 396 грамадзян маладзей 18 гадоў, 2001 - грамадзянін працаздольнага ўзросту, 1127 чалавек - старэйшыя за працаздольны ўзрост.
Працуюць тры сельскагаспадарчыя арганізацыі: КСУП «Сакаўшчына-Агра», ААТ «Агра-Дубінскае», СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз», адна дарожная арганізацыя - філіял КУП «Мінскаблдарбуд» - «ДРБУ № 167» і прадпрыемства меліярацыі - ДУП «Валожынскае ПМС». Зарэгістравана 9 фермерскіх гаспадарак.


