8 лютага - Міжнародны дзень юнага героя-антыфашыста. ПРЫЙШОЎ ЧАС - ЯНЫ ПАКАЗАЛІ, ЯКІМ ВЕЛІЗАРНЫМ МОЖА СТАЦЬ МАЛЕНЬКАЕ ДЗІЦЯЧАЕ СЭРЦА, КАЛІ РАЗГАРАЕЦЦА Ў ІМ СВЯТАЯ ЛЮБОЎ ДА РАДЗІМЫ.
Маленькія героі вялікай і страшнай вайны. Яны змагаліся побач са старэйшымі - бацькамі, братамі. Змагаліся паўсюль. І ні на імгненне не завагаліся юныя сэрцы! Іх пасталелае дзяцінства было напоўнена такімі выпрабаваннямі, што, прыдумай іх нават вельмі таленавіты пісьменнік, у гэта цяжка было б паверыць. Але гэта было. Многія з іх загінулі - ад варожых куль або ў засценках. Хай жыццё гэтых падлеткаў была нядоўгiм, але памяць пра іх працягвае жыць. У нашых з вамі сэрцах.
8 лютага ў Сівіцкай базавай школе прайшлі інфармацыйныя гадзіны і ўрокі памяці, прысвечаныя юным піянерам-героям. Хлопцы ўспомнілі пайменна ўсіх піянераў-герояў Вялікай Айчыннай вайны, пачулі апавяданні пра іх.


