Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Прафесіяналізм і кампетэнтнасць Вольгі Харлінскай дазваляюць дамагацца высокіх вынікаў у творчасці

08.02.2023

Беларуская выцінанка ўключана ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў нашай краіны. Старадаўняе мастацтва выразання карцін з паперы сёння захоўваюць і развіваюць народныя майстры і прафесійныя мастакі. На Валожыншчыне працуюць некалькі прызнаных у рэспубліцы майстроў выцінанкі. Адна з іх - член Саюза майстроў Беларусі, загадчыца Дорскага філіяла Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў Вольга Харлінская.

У яе ўмелых руках гэты від народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці вяртаецца з небыцця і набывае іншае жыццё. Майстар стварае і складаныя і простыя кампазіцыі з архітэктурнымі матывамі, творы прафесійнай графікі і дызайну.

Вольга Сямёнаўна - выдатны кіраўнік, які зацікаўлены ў творчым росце вучняў школы мастацтваў. Яе прафесіяналізм і кампетэнтнасць дазваляюць дамагацца высокіх вынікаў у навучанні і выхаванні вучняў. Пра гэта кажуць іх дасягненні - дыплом 2-й ступені ў рэгіянальным туры рэспубліканскага конкурсу інструментальнай музыкі імя Жыновіча, дыплом 3-й ступені ў конкурсе музычнага мастацтва «Спадчына», 4 дыпломы 1-й, 2-й, 3-й ступені ў фестывалі-конкурсе «Скары вяршыню», дыпломы 1-й ступені ў міжнародных конкурсах «Марозка» і «Калейдаскоп талентаў».

Па выніках працы за 2022 год Вольга Харлінская ўваходзіць у лік лепшых работнікаў культурнай сферы.

valozhin.by

Задайте вопрос