Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Таццяна БАРАХОЎСКАЯ педагог з высокім узроўнем прафесіяналізму

08.02.2023

Настаўнік інфарматыкі Таццяна БАРАХОЎСКАЯ працуе ў Гімназіі № 1 з 1995 года. Скончыўшы Мінскі педагагічны інстытут імя Максіма Горкага, малады таленавіты педагог сваю прафесійную дзейнасць звязала з гэтай установай адукацыі.

За гады працы яна ў дасканаласці авалодала зместам прадмета, які выкладае. У сваёй працы выкарыстоўвае інавацыйныя метады навучання, стварае на ўроку атмасферу творчага пошуку, узаемадзеяння і супрацоўніцтва паміж настаўнікам і навучэнцамі. Высокі ўзровень прафесіяналізму педагога пацвярджаюць годныя вынікі яе вучняў у інтэлектуальных спаборніцтвах абласнога і рэспубліканскага ўзроўню. У 2023 годзе на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы навучэнцы Таццяны Леанідаўны ўзнагароджаны дыпломамі 2-й і 3-й ступені, у 2022 годзе Дыпломам 2-й ступені ў абласной дыстанцыйнай алімпіядзе «На шляху да поспеху», Дыпломам 2-й ступені ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Патриот.by» у намінацыі «Праграмаванне».

За дасягненнямі стаіць штодзённая карпатлівая праца і вучняў, і настаўніка. Хлопцы з задавальненнем прыходзяць на дадатковыя факультатыўныя заняткі, выконваюць больш складаныя заданні, навучаюцца праграмаванню. Таццяна Леанідаўна, як вопытны педагог, умее абудзіць у дзіцяці цікавасць да інфарматыкi. Працаздольнасць і ўседлівасць – гэта галоўныя якасці, якія неабходны для таго, каб стаць паспяховым праграмістам, і якія яна развівае ў сваіх вучнях.

valozhin.by

Задайте вопрос