Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Юрый Равяка ніколі не думаў, што стане лепшым па прафесіі

09.02.2023

На абслугоўванні ў тэхніка-асемянатара сельгаспрадпрыемства “Пяршаі-2014” Юрыя РАВЯКІ знаходзяцца 730 галоў дойнага статка, якія размешчаны на малочнатаварных фермах “Бурбаўшчына” і “Мішаны”. Эфектыўнасць асемянення кароў за мінулы год склала 96 працэнтаў. Ён названы лепшым па прафесіі ў раёне.

Ад старання, пільнасці, уважлівасці, нават далікатнасці асемянатара залежыць прадукцыйнасць малочнага статка. Юрый Тадэвушавіч гэта ведае не на словах – яго маці ўсё жыццё адпрацавала даяркай у Бурбаўшчыне. Сам калісьці пачынаў пастухом на гэтай ферме, пасля быў жывёлаводам, а з 2018 года асвоіў прафесію тэхніка-асемянатара. Не раз займаў прызавыя месцы.

Прафесія прэстыжная і цікавая, і, безумоўна, прызнанне лепшым цешыць душу. Але ж адказнасць якая кладзецца?! Я – вясковы чалавек, люблю зямлю і скаціну. А карова – разумная істота: глядзіць у вочы, а сказаць нічога не можа, – кажа старанны працаўнік. – Яна рэагуе на любы павышаны голас, на новага чалавека, які зайшоў на ферму. Пасля гэта ўсё адлюстроўваецца на яе ўнутраным стане і нават на тым, пакрыецца яна ці не. А наша справа вельмі тонкая і далікатная. Для асемянатара няма лепшай адзнакі працы, калі пры даследаванні пацвярджаецца, што карова цельная, яна прынясе прыплод. Паверце, гэта вельмі прыемна, бо ты на работу хадзіў недарэмна.

valozhin.by

Задайте вопрос