9 лютага ў Бараўлянскай сярэдняй школе № 3 прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Школа бяспекі — 2023».
Больш за 70 школьнікаў з усёй Мінскай вобласці змагаліся за права стаць лепшымі знаўцамі бяспекі ў трох узроставых катэгорыях: навучэнцы 1-4, 5-8 і 9-11 класаў – пераможцы раённых этапаў конкурсу.
Веды дзяцей правяралі з дапамогай тэставання. Тэставыя заданні ўтрымлівалі пытанні па асновах бяспекі жыццядзейнасці, па правілах аказання першай медыцынскай дапамогі, гісторыі стварэння пажарнай службы, дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных. Задача кожнага ўдзельніка - адказаць на 100 пытанняў за 60 хвілін, але чым хутчэй, тым лепш. Бо пры роўнай колькасці балаў перавагу меў той, хто справіўся хутчэй.
Прадстаўнікі нашага раёна паказалі выдатныя вынікі.

У малодшай узроставай катэгорыі Корсакава Ганна з сярэдняй школы №1 г.Валожына заняла трэцяе месца, адказаўшы правільна на 94 пытанні за 12 хвілін.
https://valozhin.by/10022023/itogi-konkursa-shkola-bezopasnosti-2023/


