28 лютага 2023 года ў ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна» прайшла творчая справаздача «Будуем горад дзяцінства разам», дзе была прадстаўлена панарама вопыту работы ўстановы дадатковай адукацыі.
У пачатку мерапрыемства ўдзельнікаў чакала калектыўнае творчае заданне - «квілт «Будуем горад дзяцінства разам!», дзякуючы якому кожны змог у інтэрактыўнай форме прадставіць свой населены пункт Валожынскага раёна.
Дырэктар Цэнтра творчасці Кушнір М.В. павітала прысутных і распавяла аб напрамках работы Цэнтра творчасці і дасягненнях за 2022 год. Таксама былі акрэслены перспектывы развіцця ўстановы адукацыі на 2023 год.
Квэст-гульня «Крокі да майстэрства» дала магчымасць кожнаму паўдзельнічаць у майстар-класах, адгадаць загадку згодна кірунку пляцоўкі, акунуцца ў свет прафесій і станцаваць вальс дружбы.
У працы выкарыстоўваліся відэаматэрыялы, слайд-прэзентацыі і тэатральныя замалёўкі.
Перспектывы далейшага ўзаемадзеяння ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з установамі дадатковай адукацыі, усеагульнае захапленне і захопленасць – усё гэта выклікала незабыўныя эмоцыі ва ўдзельнікаў сустрэчы.
Пазітыў і добры настрой стварылі сітуацыю поспеху, жаданне і ў далейшым працаваць творча, захоўваючы непаўторнасць і ўнікальнасць сістэмы дадатковай адукацыі.


