2 сакавіка ў сярэдняй школе №1 г.Валожына прайшло чарговае пасяджэнне сямейнага клуба бацькоў «Тата+». Тэмай абмеркавання сталі сямейныя каштоўнасці і роля сям'і для гарманічнага развіцця дзіцяці.
Удзельнікі клуба на сваіх прыкладах даказвалі, што галоўнае прызначэнне сям'і - выхаванне дзяцей.
Разам з кіраўнікамі клуба Біцель Вольгай Уладзіміраўнай і Каланцэр Таццянай Леанідаўнай «выгадавалі» дрэва сямейных каштоўнасцяў. Уласныя каштоўнасці і традыцыі неабходны кожнай сям'і. Іх наяўнасць аб'ядноўвае і гуртуе яе членаў, дазваляе ім адчуваць сваю прыналежнасць да сям'і. Менавіта сямейныя каштоўнасці і традыцыі разам з узаемнай любоўю гуртуюць сям'ю і робяць яе адзіным цэлым. У працяг тэмы разам з педагогам-псіхолагам школы Юшчанка Інгай Дзмітрыеўнай абмеркавалі роўнасць роляў мужчыны і жанчыны ў сям'і ў адносінах да дзіцяці, што можна і трэба рабіць у сям'і для дзіцяці, закранулі тэму зносін у сям'і.
Таксама бацькоў праінфармавалі аб з'яўленні ў Беларусі новай маладзёжнай субкультуры з назвай «ЧВК Рэдан» і небяспеках, якія пільнуюць дзяцей пад гэтым; падкрэслілі, на што варта звяртаць увагу пры зносінах з дзецьмі і наколькі важна ствараць абстаноўку даверу ў сям'і.


