Напярэдадні свята Дня міліцыі выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў дзяржаўнай установы «Валожынскі ТЦСАН» наведалі музей міліцыі Валожыншчыны, размешчаны ў будынку Валожынскага РАУС. Мэтай дадзенай экскурсіі было бліжэй пазнаёміцца з прафесіяй міліцыянера.
У ходзе мерапрыемства для дзяцей таксама была арганізавана экскурсія па будынку, якая суправаджалася расповедам аб паўсядзённай працы міліцыі.
Непасрэдна ў самім музеі нашы падапечныя ўбачылі: спецыяльны сродак «Вожык» для прымусовага спынення транспартных сродкаў, экіпіроўку, форму, мэблю, спецсродкі і многае іншае.
Асаблівае ўражанне зрабіў адзін з арыгінальных экспанатаў – матацыкл «Днепр», на якім у нядаўнім мінулым неслі службу ўчастковыя інспектары, а сёння нашым хлопцам пашчасціла не толькі ўбачыць, але і пасядзець у вазку і за рулём.
Кульмінацыяй экскурсіі стала наведванне ізалятара часовага ўтрымання - ІЧУ. Цікава было не толькі паглядзець, што гэта такое, каго ў ім утрымліваюць, але і даведацца пра ўмовы і тэрміны ўтрымання.
Ад убачанага і пачутага хлопцы атрымалі незабыўныя эмоцыі.


