У Валожынскім краязнаўчым музеі прайшоў музейны ўрок «Прырода – наш дом», прысвечаны Сусветнаму дню дзікай прыроды. Удзельнікамі мерапрыемства сталі школьнікі г. Добруша, якія адпачываюць у дзіцячым санаторыі «Налібоцкая пушча».
Для дзяцей была праведзена экскурсія па экспазіцыі «Прырода і экалогія заказніка «Налібоцкі», змест якой быў дапоўнены яркай мультымедыйнай прэзентацыяй па тэме. Дзеці даведаліся аб найважнейшай ролі дзікай прыроды ў жыцці чалавека.


