У гэты цудоўны вясновы дзень прыміце цёплыя віншаванні з яркім і напоўненым самымі пазітыўнымі эмоцыямі святам - Днём жанчын! 8 Сакавіка сімвалізуе трыумф кахання, мары і прыгажосці. Ён увасабляе вясну і нясе новыя надзеі. У гэта свята мы аддаём даніну шчырай павагі, кахання і ўдзячнасці нашым дарагім жанчынам, маці і бабулям, сёстрам і дочкам за мудрасць і цярпенне, дабрыню і пяшчоту.
Сёння вы нароўні з мужчынамі дасягаеце неверагодных вышынь у любой сферы - палітыцы, грамадскім жыцці, навуцы, бізнэсе, спорце. Нясеце на сваіх далікатных плячах цяжар клопатаў аб сям'і, атачаючы ўвагай сваіх родных і блізкіх, захоўваючы цеплыню хатняга агменю, выхоўваючы дзяцей. Натхняеце нас на высакародныя ўчынкі і здзяйсненні, прымушаеце нават самыя суровыя мужчынскія сэрцы перапаўняцца захапленнем і надзеяй.
Дазвольце выказаць вам словы захаплення і ўдзячнасці за падтрымку, душэўную цеплыню і бязмежнае цярпенне. Жадаем вам і вашым блізкім здароўя, дабрабыту, удачы і радасці! Будзьце заўсёды шчаслівыя і каханыя!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў


