«Увага ўсім» - гэта папераджальны сігнал, які падаецца для прыцягнення ўвагі насельніцтва перад перадачай усіх экстраных паведамленняў. Пасля гучання сірэн насельніцтва апавяшчаецца і інфармуецца ў маўленчай форме з дапамогай правадной, радыё- або тэлевізійнай сувязі.
Агульнапрынятыя сігналы грамадзянскай абароны: «Увага ўсім!», «Паветраная трывога», «Адбой паветранай трывогі», «Радыяцыйная небяспека», «Хімічная трывога».
СІГНАЛ «УВАГА ЎСІМ!»
Спосаб падачы сігналу: гукавы сігнал з дапамогай сірэн, гудкоў і іншых гукавых сродкаў абвесткі, устаноўленых у гарадах, населеных пунктах і на прадпрыемствах. З якой мэтай падаецца: для прыцягнення ўвагі персаналу і насельніцтва аб перадачы сігналаў грамадзянскай абароны «Паветраная трывога», «Адбой паветранай трывогі», «Радыёцыйная небяспека», «Хімічная трывога» і інфармацыі аб аварыях, катастрофах, стыхійных бедствах. Дзеянні па сігнале: уключыць усе сродкі радыё- і тэлекамунікацый для праслухоўвання інфармацыі МНС.
Разгледзім падрабязна некалькі такіх сігналаў.
СІГНАЛ «РАДЫЯЦЫЙНАЯ НЕБЯСПЕКА»
Спосаб падачы сігналу: аб'ява па радыётрансляцыйных і тэлевізійных прыёмнiках інфармацыі аб пагрозе радыяцыйнага забруджвання на працягу 2-3 хвілін бесперапынна адкрытым тэкстам: «УВАГА! УВАГА! ГРАМАДЗЯНЕ! РАДЫЯЦЫЙНАЯ НЕБЯСПЕКА!» і тлумачэнне кароткіх дзеянняў па гэтым сігнале. З якой мэтай падаецца: для папярэджання персанала і насельніцтва аб радыёактыўным забруджванні мясцовасці. Прыняцце ахоўных мер. Дзеянні па сігнале: неадкладна надзець сродкі абароны органаў дыхання (процівагазы, рэспіратары, ватна-марлевыя павязкі, супрацьпыльныя тканкавыя маскі), узяць падрыхтаваны запас прадуктаў, вады, дакументы і сысці ў ахоўныя збудаванні (сховішчы, супрацьрадыяцыйныя хованкі, паўпадвалы, першыя паверхі, правесці іх герметызацыю і знаходзіцца там да іншых распараджэнняў штаба грамадзянскай абароны, радыётрансляцыйныя і тэлевізійныя прыёмнiкi трымаць уключанымі.
СІГНАЛ «ХІМІЧНАЯ ТРЫВОГА»
Спосаб падачы сігналу: аб'ява па радыётрансляцыйных і тэлевізійных прыёмнiках інфармацыі аб пагрозе радыяцыйнага забруджвання на працягу 2-3 хвілін бесперапынна адкрытым тэкстам: «УВАГА! УВАГА! ГРАМАДЗЯНЕ! ХІМІЧНАЯ ТРЫВОГА!» і тлумачэнне кароткіх дзеянняў па гэтым сігнале. З якой мэтай падаецца: для папярэджання персанала і насельніцтва аб хімічным заражэнні мясцовасці і абароне ад моцнадзейных атрутных рэчываў. Прыняцце ахоўных мер. Дзеянні па сігнале: неадкладна надзець процівагазы (калі ёсць – ахоўнае адзенне). Шчыльна зачыніць усе вокны і дзверы і пайсцi ў сховішча. Калі такога паблізу няма - то прыняць антыдот, правесці герметызацыю вокнаў, дзвярэй, вентыляцыйных люкаў і заставацца ў памяшканні да сігналу «АДБОЙ ХІМІЧНАЙ ТРЫВОГІ» ці іншых каманд МНС, пры гэтым прыёмнiкi не адключаць.


