Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Турчын уручыў Ордэны Маці шматдзетным жанчынам Міншчыны, сярод іх Святлана Лагашына з пасёлка Дружычы

07.03.2023

Сучасныя жанчыны смела ламаюць стэрэатыпы, асвойваючы прафесіі, якія яшчэ нядаўна лічыліся выключна мужчынскімі. Яны кіруюць магутнай тэхнікай, ратуюць жыццi, выяўляючы цвёрдасць характару і сілу. Але ... варта ім прыціснуць да грудзей малюсенькага чалавечка або ўпершыню пачуць кранальнае «матуля» — тут жа гатовыя расплакацца ад нарынуўшых пачуццяў.

Многім жанчынам хочацца адчуваць гэтыя эмоцыі зноў і зноў — і яны дораць жыццё пяці, шасці, сямі дзецям. Вучаць іх быць моцнымі, любіць сваю малую i вялікую Радзіму. Такая праца заслугоўвае самай высокай дзяржаўнай узнагароды. І сёння, напярэдадні 8 сакавіка, старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын уручыў Ордэны Маці 23 шматдзетным жанчынам Мінскай вобласці. Урачыстая цырымонія прайшла ў Палацы Рэспублікі.

Кіраўнік цэнтральнага рэгіёна павіншаваў жанчын з атрыманнем ордэна Маці, адзначыўшы, што шматдзетная сям'я — аснова, падмурак дзяржавы.

- Вы ўсе экзамен, як стаць шчаслівай мамай, здалі на «выдатна», з чым вас і віншую! - сказаў Аляксандр Турчын. — На Мiншчыне Ордэна Маці ўдастоены ўжо больш за 2 тысячы шматдзетных жанчын. І я вельмі рады гэтаму, бо шматдзетная сям'я - аснова, падмурак дзяржавы. Гэта вялікая праца, адказнасць, і я ўдзячны, што вы вырашыліся на гэта і годна выхоўваеце сваіх дзяцей.

Як запэўніў кіраўнік вобласці, дзяржава і далей будзе падтрымліваць шматдзетных маці.

- Будаваць жыллё, дзіцячыя сады, школы, бальніцы. А ад вас самае галоўнае — быць цярплівымі ў выхаванні сваіх дзяцей. Быць не толькі мамай, але і старэйшым таварышам, каб дзіця з любой, самай маленькай праблемай заўсёды бегла за парадай да вас. Жадаю вам усім моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, мірнага неба над галавой. Гледзячы на вас, я разумею: за будучыню Беларусі можна быць спакойным!

Святлана Лагашына з пасёлка Дружычы Валожынскага раёна - прыклад мамы XXI стагоддзя. Жанчына не толькі паспявае надаць час сваім пецярым выдатным дзеткам, але і знаходзіць яго для сябе. І нават для іншых бацькоў.

Светлана Логашина

- Вяду ўласны блог у Інтэрнэце «Цiптоп дзяцінства» (tiptop detstvo) аб усвядомленым мацярынстве, дзе паказваю, як правільна гуляць з дзіцем, развіваць яго. І падказваю: не мама павінна апускацца ў дзяцей, а дзеці ўдзельнічаць у жыцці мамы, — кажа Святлана. - Таксама ў мяне ёсць уласны праект «Пижма.by»: ствараю букеты і розныя кампазіцыі з сухацветаў, многія з якіх выгадоўваю на ўласным прысядзібным участку. Гэтага мне заўсёды хацелася, толькі рукі не даходзілі! А цяпер удзельнічаю ў дэкарыравання гандлёвых вітрын, афармленні выстаў. Праводжу майстар-класы па арт-тэрапіі, эка-тэрапіі ў сваёй майстэрні.

Няўжо шматдзетная мама сама з усім спраўляецца? Ці ў яе ёсць незаменныя памочнікі?

- Дзеці дапамагаюць! Далучаю іх да працы з сухацветамі. А яшчэ муж мая галоўная апора і падтрымка. Муж захапляецца дрэваапрацоўкай: уся дзіцячая мэбля ў доме зроблена яго рукамі. Муж песціць нас стравамі, прыгатаванымі на мангале. І... вышывае крыжыкам выдатныя карціны. Вось такі ў нас выдатны тата!

valozhin.by

Задайте вопрос