6 сакавіка ў каледжы прайшоў семінар-практыкум па тэме «Сістэма работы ўстановы адукацыі па фарміраванні экалагічных кампетэнцый вучняў ва ўмовах устойлівага развіцця і рэсурсазберажэння рэгіёна».
Гасцям былі прадстаўлены відэапрэзентацыя экскурсійнага маршруту «Генацыд беларускага народа на Валожыншчыне» выкладчыкам Яравіцынай С.С., прэзентацыя праектаў «Фітааптэка», «Аптэка пад нагамі», экатэатр «SOS» выступіў з пастаноўкай «Няхітра загубіць, мудрагеліста захаваць». У метадычным блоку семінара адбыліся выступленні метадыста каледжа Рамановіч Я.В. «Фарміраванне экалагічных кампетэнцый вучняў у інтарэсах рэсурсазберажэння і ўстойлівага развіцця рэгіёну праз экалагізацыю прафесійных кампетэнцый» і намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце «Вынікі апрабацыі мадэлі экалагічнага выхавання навучэнцаў ва ўмовах рэсурсазберажэння і ўстойлівага развіцця рэгіёну».


