У раённым Цэнтры культуры адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны першаму вясноваму святу - Дню жанчын. У зале сабраліся прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва - супрацоўніцы розных арганізацый і ўстаноў раёна, прадстаўніцы грамадскасці.


Гледачоў чакалі дзясяткі цёплых слоў і віншаванняў, любімыя песні. Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Бібік.
- За далікатным знешнiм выглядам нашых жанчын крыецца велізарная сіла, якая дапамагае вырашаць глабальныя задачы. Вы паспяваеце ўсё: ствараць утульнасць дома, гадаваць дзяцей, паспяхова выконваць прафесійныя задачы на сваім працоўным месцы. Вы прымаеце самы актыўны ўдзел у грамадскім, палітычным жыцці горада і раёна. Вы - надзейны тыл для мужчын і падтрымка для дзяржавы. Са святам вясны, з Днём жанчын!

Шмат шчырых слоў віншаванняў у адрас выдатнай, пяшчотнай і прыгожай паловы чалавецтва прагучала ад камандзіра вайсковай часці 30695 Андрэя Калача.

Андрэй Віктаравіч 11 жанчынам-вайскоўцам уручыў граматы за разумную ініцыятыву і стараннасць, праяўленыя пры выкананні службовых абавязкаў, яшчэ 76-і былі аб'яўлены падзякі.




У сваю чаргу артысты падарылі прысутным яркія, разнастайныя па жанры творчыя нумары, пакінуўшы масу добрых уражанняў і пазітыўных эмоцый, а таксама зарад бадзёрасці на наступныя выхадныя.



