7 сакавіка ў школе прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню 8 Сакавіка. У гэты дзень актавая зала была напоўнена атмасферай вясновага настрою, усмешкамі, радасцю. Вядучыя канцэрта, вучні 11 класа, павіншавалі ўсіх прысутных з надыходзячым святам вясны, любові і надзеі, і пажадалі здароўя, дабрабыту, жыцця радаснайга і светлага, як сама вясна.
Канцэртныя нумары, выкананыя ў гэты дзень, былі прысвечаны нашым мамам, бабулям, дзяўчынкам, педагогам, усім работнікам школы.













