Вучні 1 «А» класа падрыхтавалі віншаванне, прысвечанае Міжнароднаму жаночаму дню 8 сакавіка. Асаблівыя словы прагучалі для мам і бабуль, гучныя апладысменты сталі лепшым падарункам для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства.
Актывісты савета старшакласнікаў падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі і пажаданні, арганізавалі ініцыятыву «Павіншуй настаўніка».


