Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

На Валожыншчыне стартуе месячнік па навядзенні парадку на зямлі

09.03.2023

Традыцыйна Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з сакавіка і да сярэдзіны мая ініцыюе акцыі па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў. І гэты год не стаў выключэннем.

У рамках Года міру і стварэння Мінпрыроды абвясціў аб пачатку экалагічнай кампаніі «Мірная стваральная праца на карысць чыстай і зялёнай краіны!». Каб родны край стаў чысцейшым, патрэбна жаданне і ўдзел кожнага жыхара Беларусі. Мы запрашаем вас да актыўнага ўдзелу! Разам мы зробім нашу Радзіму яшчэ больш прыгожай!

У рамках месячніка ўвага будзе надавацца стану тэрыторый уздоўж чыгунак, прыдарожных палос, прыпыначных пунктаў, садовых таварыстваў, гаражных кааператываў, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і арганізацый, тэрыторый дзяржаўнага ляснога фонду. Будзе звернута ўвага на захаванне схем абыходжання з камунальнымі адходамі, стан кантэйнерных пляцовак, наяўнасць кантэйнераў для раздзельнага збору адходаў.

valozhin.by

Задайте вопрос