«У рамках акцыі напярэдадні і ў Дзень Канстытуцыі 14-гадовым беларусам па ўсёй краіне ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаць галоўны дакумент - пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Гэта патрыятычная ініцыятыва, прапанаваная БРСМ у 2004 годзе, набыла шырокую папулярнасць сярод моладзі і па праве лічыцца адной з важных традыцый нашай краіны. Урачыстае ўручэнне нацыянальных пашпартоў падлеткам падкрэслівае іх пераход у дарослае жыццё, дазваляе яшчэ лепш усвядоміць, што цяпер яны сталі паўнапраўнымі грамадзянамі Беларусі, адказнымі перад ёй і яе законамі», - распавяла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, кіраўнік праекту Аляксандра Ганчарова.
Па словах кіраўніка праекту, з 13 па 15 сакавіка мерапрыемствы патрыятычнай акцыі пройдуць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.
Па інфармацыі Тэлеграм-канала


