Што адбываецца з чалавекам пасля смерці, калі душа пакідае цела? І пра што пойдзе размова на апошнім судзе?
Былы суддзя Анатоль Пішон трапляе на нябёсы і паўстае перад нябесным судом. Падсудны павінен даказаць, што годна пражыў сваё зямное жыццё. І падчас пасяджэнняў прыйдзецца адказаць на няпростыя пытанні: ці быў пры жыцці герой сумленны з самім сабой, ці шчыры, калі справа тычылася выбару прафесіі, захаплення, каханага чалавека… І ці выпадзе Анатолю шчаслівы шанец усё змяніць?
Гэта лёгкая, напоўненая асаблівым гумарам гісторыя задае філасофскія пытанні. І кожны, без сумневу, знойдзе ў ёй нешта сваё.
Рэжысёр-пастаноўшчык – Нупрэйчык Дзяніс Вадзімавіч
Сцэнаграфія – Анашчэнка Пётр Аляксандравіч
Узроставая катэгорыя - 16+
Жанр – камедыя (фарс)


