13 сакавіка 2023 года спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння легендарнага дзіцячага пісьменніка Сяргея Міхалкова.
Да гэтай даты 11 сакавіка 2023г. супрацоўнікі Багданаўскай сельскай бібліятэкі правялі агляд твораў С.Міхалкова. Гасцямі бібліятэкі сталі навучэнцы 1-га класа ДУА «Багданаўская сярэдняя школа».
Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з творчасцю дзіцячага пісьменніка. Хлопчыкі і дзяўчынкі здзейснілі чароўнае падарожжа па вершах, казках і байках С.Міхалкова.


