«Уменне апранацца, сачыць за сабой – адзін з найважнейшых элементаў агульнай культуры чалавека», - сцвярджае Вячаслаў Зайцаў.
Мода дае кожнаму шырокае поле для творчасці і пошуку тых рысак, фарбаў, якімі кожны з нас піша свой партрэт, выяўляючы ўласную індывідуальнасць, прадстаўляючы сябе так ці інакш і ў люстэрку ўласнага ўяўлення, і ў люстэрку поглядаў навакольных. Якім ён будзе, наш партрэт – праўдзівым або прыхарошаным, - залежыць ад нас. Касцюм толькі адлюструе нашы ўласныя густы і прыхільнасці, кампетэнтнасць або недасведчанасць, і нарэшце, нашу агульную культуру і ўменне ацаніць саміх сябе.
Мода ў жыцці кожнага чалавека грае вельмі важную ролю. Адзенне чалавека, яго паводзіны характарызуюць яго ўнутраную культуру, лад думак, інтарэсы. Нездарма кажуць, што «сустракаюць па адзежцы». Мы прапануем вам зірнуць на моду 60-80-х гадоў ХХ ст.
Запрашаем у Моднае атэлье! Выстава-фотазона! Для модніц ёсць магчымасць пагартаць часопісы мод, пакратаць тканіны, прымерыць гатовыя сукенкі і падабраць да іх аксэсуары. Самыя смелыя змогуць замовіць раскрой сукенкі!
Для Вас, дарагія наведвальнікі, выстава будзе працаваць і ў красавіку месяцы!


