Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Смех збірае сяброў

03.04.2023

Канікулы - гэта заўсёды радасць і весялосць. А калі Дзень смеху можна адзначыць у бібліятэцы - гэта яшчэ ўдвая весялей.

Таму, нягледзячы на непагодлівае надвор'е, на забаўляльнае мерапрыемства ў Валожынскую дзіцячую бібліятэку сабралася шмат дзяцей.

Бібліятэкары нагадалі пра гісторыю ўзнікнення самага смешнага свята, чаму менавіта 1 красавіка з'яўляецца законнай падставай для жартаў і смеху, распавялі аб самыя цікавыя і неверагодных падманах, а таксама пра тое, як адзначаюць гэта свята ў розных краінах свету. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гумарыстычнай віктарыне, адказвалі на самыя незвычайныя, заблытаныя і вясёлыя пытанні - жарты, адгадвалі загадкі, падпявалі вясёлым героям мультфільмаў. Гадзіна весялосці прайшла ў вясёлай і нязмушанай атмасферы гумару, жартаў, дзіцячага смеху і ўсмешак.

У завяршэнне мерапрыемства школьнікі актыўна знаёміліся з кнігамі Н.Носава, М.Зошчанка, У. Галяўкiна, Г. Остера, М. Дружынінай, В. Драгунскага, Ю. Сотніка, прадстаўленымі на выставе «Вясёлая кніжная палка». Хлопцы пагадзіліся, што канікулы з кнігай праходзяць цікавей, незвычайней, весялей.

Задайте вопрос