Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Абмяркоўваем пасланне: старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» - Алена КЛАЧКО

03.04.2023

Як сказаў кіраўнік дзяржавы, Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь — гэта кансалідуючы погляд на развіццё сітуацыі ў нашай краіне. Погляд, які мае важную мэту — захаванне суверэнітэту і незалежнасці нашай Беларусі.

Эмацыйна, ёміста, шчыра расстаўлены акцэнты, умовы дасягнення гэтай мэты.

Мы хочам жыць пад мірным небам, у адзінстве і згодзе, імкненні захаваць гістарычную спадчыну, духоўна-маральныя арыенціры, перадаць лепшае нашым нашчадкам.

Сям'я, сямейныя каштоўнасці з'яўляюцца першаасновай для любога чалавека. Выхаванне павінна пачынацца ў сям'і, яно павінна быць прасякнута патрыятызмам. Пачынаючы з самага маленькага ўзросту, у дзяцей варта прывіваць павагу да бацькоў, любоў да родных людзей, роднага горада, роднай зямлі, жаданне працаваць на агульнае дабро, гонар за краіну, поспехі яе выдатных людзей, навукоўцаў, спартсменаў, урачоў. Неабходна прасоўваць сваю беларускую культуру, пазіцыянаваць лепшыя творы мастацтва, паспяховых беларускіх майстроў, таленавітых мастакоў і выканаўцаў.

Правільна сказана, выхаваць патрыёта можа патрыёт! Самы кароткі шлях фарміравання ў дзяцей жыццёва важных маральных каштоўнасцяў, патрыятычных пачуццяў — прыклад з бацькоў, выхавальніка, настаўніка. Гэта вялікая штодзённая праца і вялікая адказнасць.

Пасланне Прэзідэнта - заклік да міру, да адзінства беларускага народа ў памкненні жыць у міры і згодзе!!!

valozhin.by

Задайте вопрос