Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

04.04.2023

2 красавіка штогод адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

У 1996 годзе прэзідэнтамі Беларусі і Расіі быў падпісаны дагавор аб утварэнні Супольнасці дзвюх краін, праз два гады падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. Прэзідэнты дзвюх краін цвёрда заявілі аб рашучасці прадаўжаць паэтапны рух да добраахвотнага аб'яднання ў Саюзную дзяржаву пры захаванні нацыянальнага суверэнітэту дзяржаў - удзельніц Саюза. Гэта свята з'яўляецца сімвалам непарушнага братэрства і моцнага сяброўства двух народаў. Будучы суверэннымі дзяржавамі, развіваючыся як незалежныя нацыі, Беларусь і Расія звязаны агульнай шматвяковай гісторыяй - гісторыяй вялікіх перамог у імя Айчыны і гераічнай барацьбы за мірную будучыню, за права жыць і працаваць на сваёй зямлі.

У рамках гэтай даты ва ўстанове адукацыі адбыліся ўрачыстыя лінейкі, прайшлі адзіныя інфармацыйныя ўрокі.

school1.volozhin-edu.gov.by

Задайте вопрос