Апошні дзень канікул у Цэнтры творчасці выдаўся не менш насычаным, чым усе папярэднія. Рухомую гульню «Рабі як я» змяніў майстар-клас «Баранчык», а затым пазнавальная гульня «Вакол свету без білета». Кожнае мерапрыемства знайшло водгук у дзяцей і ва ўсіх застаўся добры настрой і зарад бадзёрасці для паспяховай вучобы ў новай чвэрці!







